15 студзеня адбудуцца суды над затрыманымі напярэдадні дня выбараў дэмактарычнымі актывістамі
У Менску ў чаканьні суду на Акрэсьціна знаходзяцца актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў, каардынатар Моладзі БНФ Алесь Каліта і актывістка Моладзі БНФ Наста Александровіч.
У Гародні ў міліцэйскім пастарунку – актывіст Саюза палякаў Станіслаў Пачобут, моладзевы актывіст, які навучаецца ў Польшчы па праграмме Каліноўскага, Яўген Скрабутан і праваабаронца Мікола Лемяноўскі.
У Віцебску ў ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзіцца сябра БХК Павал Левінаў.
Нагадаем, што ў апошнія дні па стандартнаму абвінавачаньню адміністратыўным арыштам былі пакараныя:
Фамін Андрэй - 5 сутак
Губарэвіч Максім - 4 сутак
Салаш Сяргей - 5 сутак
Радзівоньчык Уладзімер - 5 сутак
Рамановіч Аляксандар - 5 сутак
Васільеў Аляксандар - 5 сутак
Хамайда Барыс - 4 сутак
Гумінскі Сяргей - 3 сутак