Першамайскі райсуд арыштаваў віцебскага апазіцыянера Барыс Хамайда на 4 сутак
https://spring96.org/be/news/5814
2007
2007-01-13T10:00:00+0200
2007-01-13T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманага 11 студзеня Барыса Хамайду даставілі ў Першамайскі раённы суд, дзе міліцыянты засьведчылі, што ён абражаў іх у адказ на законнае патрабаваньне паказаць дакументы. Судзьдзя Галіна Блахіна пакарала апазіцыянера адміністратыўным арыштам тэрмінам на чацьвёра сутак "за дробнае хуліганства".
Свой арышт Барыс Хамайда зьвязвае з правядзеньнем мясцовых выбараў, бо на волю ён выйдзе толькі 15-га студзеня.