viasna on patreon

Зміцера Салаўёва больш за пяць гадзінаў правяралі на беларуска-польскай мяжы

2012 2012-10-01T15:31:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salaujou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў

Зміцер Салаўёў

Праваабаронца вяртаўся з Польшчы праз памежны пераход Пясчатка. Апоўначы пад'ехаў на беларускі бок, дзе мытнікі і памежнікі, а таксама два супрацоўнікі ў грамадзянскім, дэталёва пачалі правяраць ягоныя рэчы і аўтамабіль.

Па словах Салаўёва, аўтамабіль загналі на бокс, заглядвалі ва ўсе аддзелы, пад капот, дагледзелі нават днішча. У самім аўто цікавасць мытнікаў выклікаў плакат з выявай Алеся Бяляцкага, дыскі на тэму смяротнага пакарання і дапаможнік для назіральнікаў за выбарамі. "Мяне адпусцілі толькі ў 4 гадзіны раніцы. Усіх, хто стаяў у чарзе пасля мяне, даглядалі вельмі павярхоўна і хутка адпускалі. Акт дагляду і вымання не складалі, прычыны такога доўгага затрымання не тлумачылі. Усе асабістыя рэчы мне вярнулі", - адзначыў праваабаронца.

Нагадаем, што ўчора на беларуска-ўкраінскай мяжы мытнікі праводзілі асабісты агляд грамадскіх актывістаў Сержука Семенюка і Ірыны Смяян-Семянюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства