Лукашэнка памілаваў Сяргея Каваленку: вязня выпусцілі з магілёўскай турмы
https://spring96.org/be/news/58010
2012
2012-09-27T09:11:41+0300
2012-09-27T09:11:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вязня выпусцілі з магілёўскай калоніі 26 верасня каля 20:00 і пасадзілі на цягнік да Віцебска. А на вакзале ў родным горадзе яго сустрэлі жонка, сын і сваякі
Больш за год зняволення Сяргей Каваленка адбыў за парушэнне ўмоваў «хатняй хіміі». У чэрвені актывіст КХП-БНФ напісаў прашэнне аб памілаванні, якое задаволіў Аляксандр Лукашэнка.
Па звестках Сяргея Каваленкі, 26 верасня на волі мусіць апынуцца і Павел Сырамалотаў, асуджаны па «справе анархістаў».
Павел быў арыштаваны ў студзені 2011 года за спробу падпаліць бабруйскі КДБ, а ў ліпені таксама напісаў прашэнне аб памілаванні.