viasna on patreon

Алесь Бяляцкі - лаўрэат прэміі Human Rights Defenders Award

2012 2012-09-26T07:52:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-premia-50.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наталля Пінчук у Варшаве ад імя Дзяржсакратара Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа Алеся Бяляцкага. Злучаныя Штаты Амерыкі падтрымліваюць беларускую грамадзянскую супольнасць - гучала асноўнае пасланне ў амерыканскай амбасадзе ў Варшаве, дзе праходзіла цырымонія ўручэння. Наталля Пінчук у сваю чаргу пераказала пасланне ад зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

- У асноўным гэта тычыцца словаў падзякі, звязаных са своесаблівым пасланнем Злучаных Штатаў Амерыкі, як водгук на гэтую прэмію, на тое, што тая падтрымка, якая ідзе з боку ЗША яна карысная, яна неабходная, яна патрэбная.

"Амерыка падтрымала Алеся Бяляцкага, а значыць пра беларускіх палітвязняў ведае увесь свет", – сказаў дэпутат польскага Сейма Роберт Тышкевіч, які таксама прысутнічаў на ўрачыстасці.

- Амерыканцы падтымліваюць шмат праектаў, скіраваных на пабудову дэмакратыі ў Беларусі. І з’яўляюцца важным удзельнікам гэтага міжнароднага корпусу падтрымкі, салідарнасці з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі. Лічу, што прызнанне гэтай амерыканскай вельмі аўтарытэтнай узнагароды Алесю Бяляцкаму звяртае ўвагу цэлага свету на тое, што адбываецца ў Беларусі.

Амерыканская праваабарончая ўзнагарода была прысуджана зняволенаму беларускаму праваабаронцу, кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму яшчэ ў траўні. Сёння прэмія ўручалася ад імя Дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, якая ў сваім пасланні, якое было агучана, падкрэсліла: Алесь Бяляцкі – гэта асоба, якая шмат зрабіла дзеля захавання правоў чалавека ў Беларусі, і таму ён варты гэтай высокай узнагароды.

Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства