viasna on patreon

У Оршы на ўчастку зніклі несапраўдныя бюлетэні

2012 2012-09-25T09:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, на некаторых участках Аршанскай гарадскога акругі № 26 у першы дзень датэрміновага галасавання 18 верасня выдаваліся бюлетэні, у якіх прысутнічала прозвішча Аляксея Тіханенкава, які напярэдадні быў зняты з выбараў рашэннем з'езда Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Так, па інфармацыі камісіі ўчастка № 8 у першы дзень такіх бюлетэняў выбаршчыкам было выдадзена 37 штук.

Па законе такія бюлетэні павінны лічыцца несапраўднымі. Аднак у выніковым пратаколе па выніку выбараў на гэтым участку несапраўдных бюлетэняў ... наогул няма. Ні аднаго.
З гэтай нагоды назіральнік Яўген Анішчанка напісаў скаргі ў акруговую камісію і пракуратуру г. Орша. Ён лічыць, што гэтыя дадзеныя сведчаць аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў на дадзеным участку.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства