viasna on patreon

Партыя БНФ накіравала скаргу ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, у якой просіць даць тлумачэнне на якой падставе і кім ў дачыненні да партыі і яе сяброў праводзяцца дзеянні па зборы інфармацыі і аказваецца ціск на сябраў Партыі

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга звязаная з дзеяннямі адносна Андрэя Ігнатовіча, сябра Партыі БНФ, студэнта гістарычнага факультэта БДУ, якому прапаноўвалася “даць поўную інфармацыю пра адукацыйныя мерапрыемствы ў межах Партыі БНФ, а таксама планы Управы Партыі БНФ наконт правядзення масавых акцыяў у бліжэйшы час”. Гэтыя “прапановы” гучалі пад час размовы студэнта з адміністрацыяй факультэту на якой прысутнічаў “супрацоўнік рэктарату”, нехта Валеры Іванавіч. Ён у прыватнасці прапанаваў А. Ігнатовічу прадставіць спісы маладых сяброў Партыі БНФ, якія ўдзельнічаюць у розных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама любую інфармацыю, якая тычыцца дзейнасці партыі.

“У Партыі БНФ ёсць падставы меркаваць, што ў дадзеных дзеяннях назіраюцца элементы негалоснай аператыўна-вышуковай дзейнасці ў дачыненні да партыі,” – гаворыцца ў скарзе. Аўтары дакумента адзначаюць, што патрабаванне прадстаўлення інфармацыі аб дзейнасці палітычнай партыі і яе асабовым складзе ўскаладзена на органы юстыцыі і пракуратуры, можа мець месца толькі ў межах праверкі дзейнасці партыі, яе арганізацыйных структураў.

Таксама у скарзе патрабуецца даць тлумачэнне – на якой падставе і кім ў дачыненні да партыі і яе сяброў праводзяцца дзеянні па зборы інфармацыі, а таксама прыцягнуць да адказнасці асобу, якая ажыцяўляла ў дачыненні да партыі і яе сябра незаконыя дзеянні.

Дакумент падпісаў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства