viasna on patreon

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Карл Шварцэнберг

2012 2012-09-25T12:21:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shvarcenbierhkarl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Карл Шварцэнберг, намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных справаў Чэхіі

Карл Шварцэнберг, намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных справаў Чэхіі

Прага, 18 верасня, 2012

“Паважаны спадар Бяляцкі,

З нагоды вашага 50-годдзя хацеў бы пажадаць Вам добрага здароўя, фізічнай і маральнай моцы,  няспыннай мэтанакіраванасці.

Я хацеў бы скарыстацца гэтай нагодай, каб выказаць маю глыбоку павагу да таго факту, што вы прысвяцілі сваё жыццё няспыннай абароне правоў чалавека і годнасці ў барацьбе з аўтарытарным рэжымам.

Я глыбока расчараваны і абураны, што Вы не можаце атрымаць мае найлепшыя пажаданні і віншаванні на волі. Калі ласка, не забывайце, што я пільна сачу за Вашай справай і буду выкарыстоўваць кожную магчымасць, каб не толькі заяўляць, што Вашае зняволеньне не з’яўляецца справядлівым, але таксама каб патрабаваць Вашага неадкладнага і безумоўнага вызвалення і аднаўлення ў правах. Вы, гэтаксама як і праваабарончы цэнтр “Вясна”, можаце разлічваць на маю персанальную падтрымку, як і на падтрымку майго міністэрства.

Паважаны спадар Бяляцкі,

Вы аддалі шмат гадоў барацьбе за свабодную Беларусь. Я вельмі спадзяюся, што на шостым, як і ва ўсе наступныя дзясяткі вашага жыцця, вы і вашыя суайчыннікі, будзеце жыць у свабодзе і дэмакратыі.

З павагай,
Карл Шварцэнберг,
намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных справаў Чэшскай Рэспублікі”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства