viasna on patreon

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Міжнародная федэрацыя за правы чалавека

2012 2012-09-25T10:52:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh-ales-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзідэнт FIDH Cуэр Белхасен

Прэзідэнт FIDH Cуэр Белхасен

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), віцэ-прэзідэнтам якой з’яўляецца Алесь Бяляцкі, перадае свайму калегу і сябру наступнае віншаванне:  

“Дарагі Алесь,
сардэчна віншуем Вас з цудоўным юбілеем - радасным днём, нягледзячы на сумныя абставіны! Усе мы вельмі рады, што 50 гадоў таму пачалася Ваша цяжкая, займальная і значная біяграфія і што нам усім выдалася радасць і гонар працаваць разам з Вамі, дамагаючыся абароны правоў чалавека ў рэгіёне Усходняй Еўропы і па-за яе межамі.

Мы жадаем Вам мужнасці, сілаў і здароўя, каб перанесці выпрабаванні, якія выпалі Вам, а ўсім нам - і Вам, і нам - доўгачаканай і хуткай сустрэчы з Вамі!

З павагай і любоўю,
Суэр Белхасен, Прэзідэнт FIDH”

На фота: супрацоўнікі FIDH у офісе Міжнароднага сакратарыяту арганізацыі ў Парыжы.


Генеральны дырэктар FIDH Антуан Бернар

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства