viasna on patreon

Брэст: толькі на адным участку невядома калі прагаласавала амаль паўтысячы выбаршчыкаў

2012 2012-09-24T13:09:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежная назіральніца Валянціна Шорах, якая разам з іншымі калегамі ўсе дні галасавання адсочвала выбарчы працэс на участку №31 Брэсцкай-Заходняй акругі №1, што знаходзіўся на прадпрыемстве “Водаканал”, паведаміла пра істотныя адрозненні ў лічбах, якія тычацца яўкі выбаршчыкаў. Па яе словах, афіцыйныя дадзеныя участковай выбарчай камісіі па колькасці людзей, якія прыйшлі галасаваць, завышаныя ў параўнанні з падлікамі незалежных назіральнікаў на 467 асобаў. Валянціна Шорах кажа, што па яе звестках, выбары на гэтым участку не адбыліся, бо прагаласавала менш за 50% выбаршчыкаў, уключаных у спіс для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства