viasna on patreon

У Магілёве на выбарчым участку №68 зафіксавана ўкідванне бюлетэняў

2012 2012-09-23T19:51:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/samuylava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе давераная асоба кандыдаткі ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аксаны Закрэўскай Аксана Самуйлава.
Члены ўчастковай выбарчай камісіі схавалі скрыню для галасавання за стол, ускрылі яе і пачалі туды ўкідваць бюлетэні. Колькі бюлетэняў было ўкінута туды - сказаць немагчыма.
Калі ж Аксана Самуйлава пачала звяртаць на гэта ўвагу членаў камісіі, то яе выдалілі з выбарчага ўчастка.
З гэтай нагоды кандыдатка ў дэпутаты па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 Аксана Закрэўская падала скаргі ва ўчастковую камісію, акруговую камісію і раённую пракуратуру.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства