viasna on patreon

Скаргу назіральніка "разгледзелі" яшчэ за дзень да таго, як яна была напісана

2012 2012-09-23T17:57:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garavy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)

Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)

Ленаід Гаравы, сябра Руху "За Свабоду" з Гарадка, спрабаваў хаця б у дзень выбараў трапіць на Гагарынскі выбарчы ўчастак  №36, з якога быў выдалены 19 верасня. Назіральніка абвінавацілі ў тым, што ён замінаў працы камісіі. Гаравы не пагадзіўся і 20 верасня падаў скаргу ў акруговую камісію. Дасланы адтуль адказ збянтэжыў актывіста…

"Скарга была пададзена 20 верасня, але ў адказе гаворыцца, што праверка па ёй праводзілася яшчэ 19-га… Ды яшчэ з выездам акруговай камісіі з Віцебску ў Гарадок! І сябры акруговай камісіі пагадзіліся, што я замінаў працы камісіі, бо "знаходзіўся каля стала камісіі, каля кабін і каля скрынь для галасавання. Выходзіць, я знаходзіўся ў трох месцах адначасова", -- распавёў спадар Гаравы.

Ён вымушаны зрабіць высновы, што неахайнасць акруговай камісіі, якая блытаецца ў датах і тлумачэннях, сведчыць пра несумленнае стаўленне да  ўскладзеных абавязкаў.

Рашэнне старшыні акруговай камісіі Леанід Гаравы раніцай 23 верасня абскардзіў у Цэнтрвыбаркаме праз электронную пошту. Але да 17.00 адказу так і не атрымаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства