viasna on patreon

Бабруйск: плакаты праўладных кандыдатаў дамінуюць на ўчастках

2012 2012-09-23T15:40:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-agitacyja_uladau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйская Сельская выбарчая акруга: праўладныя кандыдаты на ўчастках адразу кідаюцца ў вочы

Бабруйская Сельская выбарчая акруга: праўладныя кандыдаты на ўчастках адразу кідаюцца ў вочы

Назіральнік Аляксандр Леаненка, які працуе на выбарчых участках № 22 і 23 па Бабруйскай Сельскай акрузе, падаў дзве скаргі, у АВК і ЦВК,
у якіх указвае на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў.

- Учора я падаў скаргу старшыні Сельскай акруговай камісіі Святаславу Дашкоўскаму. Сёння адправіў аналагічную скаргу ў ЦВК. Там я паведаміў, што на ўчастках гэтай акругі вельмі цікава размешчаныя агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў: адразу ў памяшканні для галасавання. Асабліва вельмі вялікія плакаты Алены Шамаль, дзеючай дэпутаткі ПП НС, адразу кідаюцца ў вочы. На адным участку яшчэ адзін яе плакат нават ляжаў побач з выбарчым кодэксам. Я зрабіў фотаздымак учора, на ім усё бачна - дзе знаходзіцца скрыня для галасавання і дзе плакаты, - расказаў Аляксандр Леаненка. 

Назіральнікі адзначаюць, што такім чынам “упрыгожаны” пакоі для галасавання амаль на ўсіх участках Сельскай акругі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства