viasna on patreon

Мінск: закруціліся “каруселі”

2012 2012-09-23T14:00:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hubarevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч лічыць, што перад старшынямі камісій была пастаўленая задача давесці адсотак датэрміновага галасавання да 20% - да сярэдняга паказальніка па краіне. “Большасць камісіяў проста груба накручвалі яўку. Назіральнік фіксаваў 30 чалавек, якія з’явіліся на ўчастак, а ў выніковым пратаколе ўжо была лічба 130”, - адзначыў палітык.

Назіральнікі ад “Руху “За свабоду” кажуць, што сёлета беларускія ўлады ўпершыню выкарысталі “выбарчыя каруселі” - арганізаваныя групы людзей пераязджалі ад аднаго ўчастку да другога і, не будучы выбарцамі ўчастку, атрымлівалі бюлетэні. Таксама назіральнікі зафіксавалі некалькі фактаў, калі выбаршчыкаў арганізавана прывозілі на аўтобусах прагаласаваць.

На сайце Руху збіраліся онлайн звесткі аб колькасці выбаршчыкаў па Фрунзенскай выбарчай акрузе №101, аднак зараз сайт не працуе. Як паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі руху «За свабоду» Юрась Меляшкевіч, правайдэр кажа, што гэта тэхнічныя праблемы.

Назіральнікі “Руху “За свабоду” працягваюць адсочваць працэс галасавання, у тым ліку і па месцы жыхарства выбаршчыкаў. Да прыкладу, на выбарчым участку №376 прагаласаваць дома выявілі жаданне 50 выбаршчыкаў.

Нагадаем, што Фрунзенская выбарчая акруга абрана кааліцыяй апазіцыйных партыяў і рухаў для агіатцыі за байкот выбараў і, разам з тым, для  пільнага назірання за вынікамі галасавання. Паказальнікі адносна яўкі выбаршчыкаў істотна адрозніваюцца ў сябраў камісіі і незалежных назіральнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства