Бабруйск: Вялікія несупадзенні ў дадзеных камісіі і назіральніка
На выбарчым участку № 12 (размяшчаецца ў ЖЭУ №7, Ленінскі раён) незалежныя назіральнікі ад самага пачатку працы адзначаюць несупадзенне ў сваіх падліках па колькасці прагаласаваўшых з дадзенымі камісіі.
У першыя дні датэрміновага галасавання яны фіксавалі несупадзенні ад 20 да 33 чалавек, але з кожным днём колькась “фантомаў” на паперы прыбаўлялася.
-Па дадзеных камісіі на гэтым участку датэрмінова прагаласавала 358 чалавек, а мы налічылі 150. Толькі за ўчарашні дзень я налічыў у выніковым пртаколе 100 “лішніх” бюлютэняў. І гэта пры тым, што я знаходжуся на ўчастку ўвесь дзень і пільна падлічваю ўсё. Пры гэтым да мяне, як да незалежнага назіральніка, тут нейтральнае стаўленне: асаблівай увагі не звяртаюць, - адзначыў Вячаслаў Голуб.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”