Арыштаваныя некалькі дзён таму выбарчыя ўлёткі лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, а таксама іншых кандыдатаў ад партыі вернуць толькі пасля 15 студзеня
https://spring96.org/be/news/5772
2007
2007-01-11T10:00:00+0200
2007-01-11T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да гэтага часу матэрыялы будуць правярацца у аддзеле па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю.
Кандыдаты ў дэпутаты Вінцук Вячорка, Вадзім Канапацкі і Сяргей Карповіч зьвярнуліся ў пракуратуру і Менскую гарадзкую выбарчую камісію са скаргай на неправамоцныя дзеяньні службовых асобаў.
У ноч на 5 студзеня на ўезьдзе ў горад Менск была затрыманая машына кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета, сябра Партыі БНФ Сержука Карповіча разам са сваімі даверанымі асобамі. У машыне знаходзіліся афіцыйна надрукаваныя ўлёткі і плякаты чатырох партыйных кандыдатаў па Менску, у тым ліку cтаршыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Матэрыялы былі арыштаваныя супрацоўнікамі Заводзкага РУУС, маўляў, з-за фальшывых накладных.