Назіральнікі Гомельшчыны: колькасны паказчык перавышае якасны
Па дадзеных БЕЛТА ад 11 верасня, у Гомельскай вобласці акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі амаль дзве з паловай тысяч нацыянальных назіральнікаў за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Колькасць назіральнікаў перавышае колькасць выбарчых участкаў, якіх па вобласці створана 1098.
Колькасны паказчык не значыць якасны. Так, мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, назіральнік выбарчага участка №18 (выбарчая акруга №42), за пяць дзён назірання за датэрміновымі выбарамі нікога з зарэгістраваных ад прадзяржаўных арганізацый так і не убачыў.
Узнікае пытанне, куды дзеліся Кавалёва Аксана, назіральнік ад “Белай Русі” (ад арганізацыі дэлегіравана самая вялікая колькасць назіральнаў па Гомельскай вобласці – 419 чалавек), Навуменка Сяргей – назіральнікі ад КПБ? Між іншым, колькасць назіральнікаў, якія жадаюць атрымаць рэгістрацыю, павялічваецца з кожным днём. І, хутчэй за ўсё, колькасны паказчык застанецца толькі на паперы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”