У Берасці і Пружанах затрымліваюць актывістаў
https://spring96.org/be/news/5770
2007
2007-01-11T10:00:00+0200
2007-01-11T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зараз у Маскоўскім райаддзеле міліцыі г. Берасця знаходзіцца Андрэй Шарэнда – мясцовы грамадскі актывіст. Некалькі хвілінаў таму стала вядома пра затрыманне Дзяніса Турчэняка. Зараз ён знаходзіцца ў міліцыі па падозранні ва ўгоне аўтамабіля. Абодвум актывістам інкрымінуецца парушэнне арт. 156 КоАП.
У Пружанах быў затрыманы Ўладзімір Радзівончык - кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя саветы . Яго таксама абвінавачваюць у парушэнні арт. 156 Адміністрацыйнага Кодэксу - "дробнае хуліганства". Затрыманне правялі супрацоўнікі міліцыі - Ул. Радзівончыка схапілі на вуліцы, "запіхнулі" ў машыну і адвезлі ў пастарунак. Пра гэта нам паведаміў брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.