Участковы дапытаў сына Крысціны Шацікавай Мікіту
https://spring96.org/be/news/5769
2007
2007-01-11T10:00:00+0200
2007-01-11T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вучня 5 “Е” класа сярэдняй школы № 37 г. Магілёва Мікіту Шацікава дапытаў участковы. Пра гэта нам паведаміла маці хлопчыка Крысціна. Участковы у прысутнаці сацыяльных педагогаў, пытаўся у пра палітычную дзейнасць маці, у прыватнасці - ці ведае ён імя кіроўцы, з якім яна ездзіць у Мінск, ці ведае адрэсу дзе яна спыняецца альбо імёны яе сябраў.
“Я пра гэта даведалася выпадкова. Участковы сам мне пра гэта сказаў, зазначыўшы, што ён “можа дапытваць школьнікаў, бо мае педагагічную адукацыю”, - гаворыць Крысціна Шацікава. – Я лічу гэта самым грубым парушэннем закону і ціскам на майго сына. ”