Швецкіх журналістаў ноч пратрымалі ў аэрапорце і завярнулі назад
Учора ўвечары ў аэрапорт Мінск-2 прыбылі два швецкія журналісты, прозвішча аднаго з якіх -- Эрык Гонплатэн, каб асвятляць выбарчыя падзеі ў Беларусі. Папярэдне яны падалі заяўкі на акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. Пасля прыбыцця самалёту ў аэрапорт прадстаўнік беларускага МЗС, з якім яны кантактавалі па пытаннях акрэдытацыі, паведаміў ім па тэлефоне, што акрэдытацыі ім будуць дастаўленыя проста ў аэрапорт у суботу ў 10 гадзінаў, пасля чаго ім будуць адкрытыя візы для знаходжання ў краіне.
Аднак сёння ў 10 гадзін акрэдытацыі не былі дастаўленыя, а прадстаўнік “Белавіа” сказаў, што, яму патэлефанаваў начальнік і сказаў, каб ён перадаў журналістам, што ім адмоўлена ў візах. Прадстаўнік “Белавіа” прапанаваў журналістам вярнуцца ў Швецыю рэйсам Мінск-Рыга-Стакгольм.
Спробы журналістаў датэлефанавацца да кантактнай асобы беларускага МЗС, каб праясніць сітуацыю, пакуль беспаспяховыя.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”