Узбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна ў Бабруйску атрымала афіцыйны ліст з гарадзкой выбарчай камісіі, каб ўлёткі дэмакратычных кандыдатаў не былі надрукаваныя
Як паведаміў бабруйскі праваабаронца Ігар Ходзька, Дзяржаўная узбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна адмовілася выдаць ужо надрукаваныя ўлёткі дэмакратычнаму кандыдату Пукала Ігару, а другому кандыдату Быцэнкае Мікіце адмовілася гэтыя ўлёткі друкаваць. Як патлумачыў дырэктар друкарні, яны атрымалі афіцыйны ліст з гарадзкой выбарчай камісіі, у якім зазначана, што тэкст улёткі гэтых кандыдатаў нібыта парушае арт. 45 ч.2 выбарчага заканадаўства, таму ў друку ім адмоўлена.
Прыводзім тэкст улёткі:
Паважаныя бабруйчане, сябры!
Вы, напэўна, ведаеце што 14 студзеня 2007 года абвешчаны выбары ў мясцовыя Саветы. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь мы маем права: выбраць прадстаўнікой нашых інтарэсаў у Ббруйскім гарадскім Савеце дэпутатаў. Мы ўпэўнены, што дэпутат павінен быць пасрэднікам у вырашэннні нашых злабадзённых праблем і пытанняў - чалавекам, які жыве сярод нас, ходзіць па тых жа вуліцах, навучае сваіх дзяцей у тых жа школах, дзе і мы, наведвае тыя ж медыцынскія ўстановы.
Аднак улада лічыць па-іншаму. Ёй патрэбны паслухмяны гарадскі Савет, які будзе аднагалосна прымаць рашэннні без уліку нашых інтарэсаў.
ЦІ БУДУЦЬ ГЭТА САПРАЎДНЫЯ ВЫБАРЫ?
Газета "Бабруйскае жыццё" на сваіх старонках абсалютна аднабакова асвятляе дзейнасць цэлага шэрагу прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Бабруйскі гарсавет, наўмысна ствараючы бездакорна-пазітыўны імідж некаторых асоб у вачах выбаршчыкаў. Гарадская выбарчая камісія складаецца з чыноўнікаў альбо людзей, залежных ад іх. У той самы час у складзе выбарчых камісій усіх узроўняў няма ніводнага прадстаўніка дэмакратычных сіл і незалежнага грамадства.
Без сур'ёзных падставаў не былі зарэгістраваны прадстаўнікі дэмакратычных сіл і незалежныя кандадаты. Падчас выбарчай кампаніі большасць з іх сутыкнуліся з беспрэцэдэнтным ціскам з боку выканаўчай ўлады і сілавых структур. Гэта дазволіла дырэктарам і чыноўнікам ісці без альтэрнатывы. Заканадаўства, змененае пад іх, гарантуе ім перамогу ў любым выпадку, нават, калі вы не прыйдзіце на выбары!
Паважаныя бабруйчане, віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! жадаем дабрабыту, свабоды, праўды і справядлівасці"
ВЫРАШАЦЬ ВАМ!
Дэмакратычныя сілы і незалежнае грамадства горада Бабруйска