Актывіста «Гавары праўду!» затрымалі за заклік да байкоту
https://spring96.org/be/news/57632
2012
2012-09-21T16:40:58+0300
2012-09-21T16:40:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксея Мікуліча каля 15-й гадзіны ў пятніцу затрымала міліцыя падчас распаўсюду ўлётак з заклікам да байкоту выбараў у палату прадстаўнікоў.
Яго калег Юрась Фабішэўскі паведаміў: «Аляксей распаўсюджваў улёткі на тэрыторыі 101-й Фрунзенскай акругі. Яго затрымалі міліцыянты і павезлі ў раённы аддзел міліцыі», перадае "Радыё Свабода".
Фрунзенская выбарчая акруга № 101 абраная для арганізацыі байкоту актывістамі руху «За свабоду», партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», моладзевай структуры «Zмена».