viasna on patreon

Магілёўская друкарня адмовілася друкаваць улёткі лідэраў магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” (БСДП-Г) Сяргея Фаміна і Юрыя Новікава

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 студзеня магілёўская друкарня адмовілася друкаваць улёткі лідэраў магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” (БСДП-Г) Сяргея Фаміна і Юрыя Новікава.

Фамін і Новікаў здолелі гэта зрабіць толькі 9 студзеня. На момант падачы заказу, прадпрыемства было перагружанае працай. У адміністрацыі патлумачылі, што ня здолеюць выканаць заказ у патрэбны тэрмін.

Сацыял-дэмакраты атрымалі перадвыбарчую прадукцыю толькі 9 студзеня. Пасьля гэтага ў прыватную друкарню, якая выпусьціла іхныя ўлёткі, сталі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі з мэтай высьвятленьня зьместу і накладу матэрыялаў.

Паводле Фаміна, шмат прадпрымальнікаў адмаўлялі ім друкаваць улёткі, бо палова тэксту там прысьвечаная Аляксандру Казуліну і палітвязьням. Тым ня менш, лідэры магілёўскай БСДП-Г не зьбіраюцца здымаць свае кандыдатуры. Яны працягавюць праводзіць інфармацыйную кампанію, сустракацца зь людзьмі, хоць і не разьлічваюць на посьпех у выбарах.

Іншыя магілёўскія апазыцыянэры здымаюць свае кандыдатуры. 9 студзеня сышлі зь перадвыбарчай дыстанцыі сябры прафсаюзу радыёэлектроннай прамыловасьці Аляксандар Каралёў, Уладзімер Тузаў і Юры Дарашэнка, а таксама сябар Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў.

Усе яны ня вераць у магчымасьць станоўчага рэзультату выбараў, што ў прыватнай размове пацьвердзіў начальнік ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму Аляксандар Міцько, які сказаў: „Правільна робіце, што здымаецеся”, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства