На лідэра АГП Анатоля Лябедзьку складзены адміністратыўны пратакол па арт.172 за распаўсюд друкаванай прадукцыі, зьмест якой ськіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, а таксама законным інтарэсам грамадзянаў
https://spring96.org/be/news/5759
2007
2007-01-10T10:00:00+0200
2007-01-10T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 студзеня каля Камароўскага рынку быў затрыманы кандыдат у дэпутаты па Машэраўскай выбарчай акрузе ў Мінскі гарсавет, лідэр АГП Анатоль Лябедзька. У пастарунку міліцыянты склалі пратакол аб парушэньні ім арт. 172 КаАП, пасьля чаго быў вызвалены. Справу будзе разглядаць адміністратыўная камісія.
"Пратокол складзены за тое, што я распаўсюджваў праграму рэгіянальнага разьвіцьця, распрацаваную Аб'яднанай грамадзянскай партыяй. У прынцыпе, гэтая праграма ніяк не можа быць накіравана на прычыненьне якой-небудзь шкоды", - зазначыў Анатоль Лябедзька БелаПАН.