viasna on patreon

Зацьверджаны склад грамадзкага суда па ацэнцы злачынстваў сталінізму ў Беларусі. Рашэньне было прынятае 8 студзеня ў Менску на чарговым пасяджэньні грамадзкага аргкамітэту па ўвекавечаньню памяці ахвяраў рэпрэсій перыяду сталінізму

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках Радыё Свабоды, у склад грамадскага суда ўвайшлі прадстаўнікі беларускай навукі і культуры, а таксама сьведкі і ахвяры трагедыі. Сярод іх - акадэмік Радзім Гарэцкі, пісьменьнік Васіль Якавенка, гісторыкі Ігар Кузняцоў і Леанід Маракоў, кінарэжысёр Уладзімір Колас, публіцыст Якаў Басін, былыя рэпрэсаваныя Зінаіда Тарасевіч і Уладзімір Раманоўскі. Колькасьць удзельнікаў грамадскага суда члены аргкамітэта вырашылі не абмяжоўваць. Рашэньне суд мае намер вынесьці 27 кастрычніка гэтага года ў межах канферэнцыі "Злачынствы сталінізму ў Беларусі".

Грамадскі аргкамітэт накіраваў зварот лідэрам асноўных канфесій і рэлігійных дэнамінацый з прапановай падтрымаць ініцыятыву грамадскасьці аб'явіць гэты год Годам памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, а 29 кастрычніка - Днём памяці ахвяр рэпрэсій у Беларусі.

Менавіта дзень 29 кастрычніка 1937-га году стаў чорным днём беларускай культуры. Уначы на 29 кастрычніка пачалася сэрыя расстрэлаў -- паводле зьвестак, якія яшчэ ўдакладняюцца , было зьнішчана каля ста прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі, сярод іх каля двух дзясяткаў паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў.

На думку У.Коласа, мерапрыемствы Года памяці найперш павінны быць ськіраваныя на тое, каб расплюшчыць вочы моладзі на сталінізм і яго наступствы.

Як лічыць палітык Вячаслаў Сіўчык, у Дзень памяці ахвяр рэпрэсій у Беларусі аргкамітэт "павінен імкнуцца правесьці акцыі памяці на ўсіх вядомых месцах масавых расстрэлаў і пахаваньняў бязьвінных ахвяр перыяду 1920-1940-х гадоў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства