9 студзеня супрацоўнікі Гомельскай міліцыі затрымалі каардынатара руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзіміра Кацору
Прычынай затрыманьня стала машына актывіста, на якой, паводле міліцыянтаў, некалькі дзён таму на невядомай шашы было дзейсьнена дарожна-транспартнае злачынства.
Уладзімір Кацора адмовіўся ехаць у пастарунак. Яго машыну заблакавалі супрацоўнікамі міліцыі пры спробе правесці дагляд аўтамабіля. Уладзімір Кацора таксама зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ў Гомельскі абласны савет Віктара Карнеенкі, які расцэньвае гэта як ціск на яго і дэмакратычную супольнасць у цэлым. "За сёньняшні дзень гэта ўжо другое затрыманьне маіх давераных асобаў, - распавёў hrodna.by Віктар Карнеенка, кандыдат у дэпутаты і памочнік лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. - Некалькі гадзін таму міліцыянты затрымалі і зрабілі вобшук у Галіны Скараход. Улады ў чарговы раз дэманструюць сутнасць абвешчанай імі так званай выбарчай кампаніі.