viasna on patreon

Амбасада Беларусі ва Украіне адмовілася рэгістраваць незалежнага назіральніка

2012 2012-09-20T16:21:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Слука, беларускі консул у Кіеве

Юрый Слука, беларускі консул у Кіеве

Старшыня выбарчай камісіі консул Юрый Слука абгрунтаваў рашэнне тым, што пастанова ЦВК адносна рэгістрацыі назіральнікаў не датычыцца выбарчых участкаў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца парушэннем заканадаўства.

У межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” назіранне адбываецца не толькі на выбрачых участках Беларусі, але і за яе межамі – у дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтвах РБ.

Так, Беларускі Хельсінкскі камітэт у якасці назіральніка накіраваў Ганну Дарашчук на выбарчы ўчастак, які знаходзіцца на тэрыторыі амбасады Беларусі ва Украіне, у Кіеве. Аднак старшыня камісіі – консул Юрый Слука - адмовіў назіральніку ў рэгістарцыі. Ён абгрунтаваў сваё рашэнне тым, што пастанова Цэнтральнай камісіі па выбарах, якая рэгулюе вылучэнне і дзейнасць назіральнікаў, не прадугледжвае вылучэнне назіральнікаў на выбарчыя участкі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Прадстаўнікі выбарчай камісіі раіліся па гэтым пытанні з Цэнтрвыбаркамам, які забараніў рэгістраваць назіральніка, ігнаруючы сваю ж пастанову (№20 ад 19.09.2012 г.).

Эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодыя выбары” Уладзімір Лабковіч адзначыў: “Рашэнне аб адмове зарэгістраваць назіральніка не адпавядае заканадаўству. Выбарчыя камісіі, якія працуюць у дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтвах РБ, такія самыя камісіі, як і тыя, што знаходзяцца ў Беларусі. Іх дзейнасць рэгулюецца адным заканадаўствам. Выбары ў Беларусі павінны праходзіць празрыста і галосна, таму  ніякага абмежавання для дзейнасці назіральнікаў быць не можа. У адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах (ад 18.04.1961г.), тэрыторыя дыпламатычных прадстаўніцтваў з’яўляецца тэрыторыяй дзяржавы, таму на ёй дзейнічаюць законы Рэспублікі Беларусь”.

“Праваабаронцы за свабодыя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства