viasna on patreon

Рагачоў: у выбарчых бюлетэнях - “За Дашкевіча!”

2012 2012-09-20T14:54:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Рагачоўскія выбарчшыкі не спяшаюцца галасаваць за праўладных кандыдатаў - на бюлетэнях для галасавання яны пішуць “За Дашкевіча!”. Пра гэта распавёў кароткатэрміновы назіральнік ад партыі “Справядлівы свет” Юры Брэль.

– На адным з участкаў для галасавання адбыўся ў літаральным сэнсе скандал, – кажа назіральнік. – Жанчына, якая прыйшла на датэрміновае галасаванне, была абураная тым, што ў бюлетэні няма прозвішча прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча, якога не зарэгістравалі кандыдатам. Сябры камісіі паспрабавалі супакоіць жанчыну, але тая папросту парвала бюлетэнь і выкінула яго ў сметніцу.

Некаторыя выбаршчыкі бракуюць бюлетэні, пішуць на іх “За Дашкевіча!”, нават не заходзячы ў кабіну для галасавання, сведчыць назіральнік.

Юры Брэль кажа, што нягледзячы на тое, што ў Рагачове датэрмінова актыўна галасуюць настаўнікі, у цэлым людзей на ўчастках амаль не назіраецца.

Нагадаем, Дзяніса Дашкевіча, які вылучаўся пры падтрымцы кампаніі “Гавары праўду!”, не зарэгістравалі па Рагачоўскай выбарчай акрузе, спаслаўшыся на несапраўднасць часткі подпісаў, сабраных за яго вылучэнне. Каманда Дашкевіча была падвергнутая ціску з боку КДБ і мясцовых уладаў, многіх з сябраў Дашкевіча звольнілі з працы. Сам актывіст заявіў незалежным назіральнікам, што ён вымушаны пакінуць палітычную дзейнасць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства