viasna on patreon

Бяроза: Арганізаваны давоз на датэрміновае галасаванне (фота)

2012 2012-09-20T14:13:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-saldaty-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Бярозе нічога не змянілася ў галасаванні з часоў апошняй выбарчай кампаніі, калі з прадпрыемстваў падчас рабочага дня масава вазілі аўтобусамі на датэрміновае галасаванне.

Такі сцэнар паўтарыўся і сёлета. Так, 18 верасня  на выбарчым участку № 57  Пружанскай выбарчай акругі № 9 у першы дзень датэрміновага галасавання прывезлі з мясцовай вайсковай часткі да абеда 12 салдат тэрміновай службы, а за паўгадзіны да закрыцця, г.зн. у 18.30  - 44 вайскоўцаў тэрміновай службы. На пытанне назіральніка Ігара Меншыкава, чаму ўсе дастаўлены на ўчасткі датэмінова, салдаты адказалі: 

- Паслухаліся, каб не цапляўся потым нампаліт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства