viasna on patreon

Барысаў: «засвечаны» участак «трымае марку»

2012 2012-09-20T10:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Аляксей Лапіцкі

Фота: Аляксей Лапіцкі

На ўчастку № 25 (раён Барысаўскага кансервавага завода) Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 сябры камісіі “трымаюць марку” - штодня прыпісваюць па тры прагаласаваўшых.

У першы дзень датэрміновага галасавання на гэтым участку назіральнікі налічылі 27 прагаласаваўшых выбаршчыкаў, сябры камісіі ў пратаколе паставілі лічбу 30.Учора назіральнікі, якія ні на секунду не адлучаліся з участку і адлічвалі кожнага прагаласаваўшага, налічылі 33 чалавекі. Выніковы пратакол участковай камісіі “зафіксаваў” зноў-такі на тры чалавекі больш - 36.

Разыходжанне ў лічбах адзначана назіральнікамі дакументальна.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства