viasna on patreon

Бабруйск: участковая камісія хавае інфармацыю ад назіральніка

2012 2012-09-19T16:04:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sakretna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кароткатэрміновы назіральнік ад прафсаюза РЭП Дзмітрый Марголін працуе на ўчастку № 30 Ленінскай акругі Бабруйска. Ён паведаміў, што сябры участковай камісіі ставяцца да яго перадузята.

Напрыклад, сябры камісіі не даюць назіральніку інфармацыю пра колькасць прагаласаваўшых датэрмінова, а на ўсе пытанні адказваюць “гэта не ваша справа”.

Таксама стала вядома, што ў якасці назіральнікаў не зарэгістравалі прадстаўніцу прафсаюза РЭП Дануту Жлічэнка і сябру АГП Тамару Саксонаву. Прычынай адмовы стала немагчымасць актывістак прадставіць ва ўчастковую камісію нумар тэлефона арганізацыі: у офісе мясцовых суполак РЭП і АГП папросту няма стацыянарных тэлефонаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства