Гарадзенскі суд аштрафаваў Вадзіма Логвінава і Аляксея Крывенцава на 30 базавых велічыняў кожнага
https://spring96.org/be/news/5742
2007
2007-01-09T10:00:00+0200
2007-01-09T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
9 студзеня ў Гродне адбыўся суд над Вадзімам Логвінавым і Аляксеем Крывенцавым, якія ў верасні мінулага году размалявалі сцены студэнцкага інтэрната пратэстнымі графіці. Судзьдзя Жана Краўчанка прызнала хлопцаў вінаватымі ў здзяйсьненьні правапарушэньня па арт. 341 арт. “Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці” і пакарала хлопцаў штрафам у памеры 930 тысячаў рублёў кожнага.
Паколькі максімальнае пакараньне па дадзеным артыкуле КК РБ прадугледжвала да 3-х месяцаў зьняволеньня, адвакат Андрэй Шчапяткоў выказаў задаволенасьць прысудам. Паводле яго словаў, улічваючы зьмест і колькасьць надпісаў на сьценах інтэрната, а таксама ранейшы досьвед разгляду падобных справаў, ён мог аказацца куды цяжэйшым.