viasna on patreon

Горкі: ЦВК пакінула ў сіле папярэджанне кандыдату

2012 2012-09-19T11:52:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 верасня адбылося паседжанне Цэнтрвыбаркаму, на якім была разгледжана скарга кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе № 82 Андрэя Юркова на рашэнне акруговай камісіі аб вынясенні яму папярэджання. Па выніках разгляду ЦВК адмовіла незалежнаму кандыдату ў задавальненні скаргі.

“Шчыра кажучы, я спадзявалася, што ЦВК усё ж задаволіць скаргу Андрэя Юркова, - кажа назіральніца пры акруговай камісіі Горацкай выбарчай акругі № 82, рэдактар газеты “Узгорак” Галіна Будная. – Яму вынеслі папярэджанне за тое, што ў яго агітацыйных матэрыялах адсутнічаў нумар ліцэнзіі прадпрыемства, дзе яны друкаваліся. Да зместу агітацыйнай прадукцыі Андрэя Юркова ў акруговай камісіі ніякіх прэтэнзій не было”.

Між тым, дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты Магілёўскай вобласці, якія замаўлялі свае перадвыбарчыя ўлёткі ў дзяржаўных друкарнях, атрымліваюць іх толькі зараз. Так, кандыдат па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, сябар Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка змагла атрымаць другую частку замоўленых агітацыйных матэрыялаў толькі 18 верасня, ужо пасля пачатку датэрміновага галасавання.

Андрэй Юркоў вылучыўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе № 82 шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Ён карыстаецца падтрымкай Руху “За свабоду”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства