Паседжаньне па справе царквы 'Новае жыцьцё' адбудзецца ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе Менску 19 студзеня а 10-й гадзіне
https://spring96.org/be/news/5741
2007
2007-01-09T10:00:00+0200
2007-01-09T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На судзе будуць разгледжаныя пытаньні адмены рашэньня Менгарвыканкаму ад 17.08.2005 г. аб пазбаўленьні царквы права карыстаньня зямлёй і наступным прымусовым выкупе зямлі; зьмяненьня мэтавага прызначэньня будынку, якая прадугледжвае перапрафіляваньне былога кароўніка ў культавае збудаваньне; зьмяненьня мэтавага прызначэньня зямельнага надзелу, якое б пераарыентавала эксплюатацыю будынку былога кароўніка на эксплюатацыю культовага будынку.
Таксама праз суд царква зьбіраецца спагнаць зь Менгарвыканкаму дзяржпошліны, выплачаныя царквою за правядзеньне судовых паседжаньняў цягам апошняга году (агулам каля 1000 даляраў).