viasna on patreon

Ліда: канфіскаваны ўлёткі пра байкот выбараў

2012 2012-09-19T09:49:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 18 верасня каля Ліды прадстаўнікі міліцыі затрымалі каля 15 тысяч улётак, якія былі выпушчаны Аб’яднанай грамадзянскай партыяй. Змест улёткі раскрывае  сутнасць бягучай кампаніі і заклікае да байкоту псеўдавыбараў. Аўтамабіль, якім кіраваў прадстаўнік партыі Сяргей Ліс, затрымалі прадстаўнікі дарожнай аўтаінспекцыі. Пасля гэтага яму прапанавалі праехаць ў Лідскі РАУС, дзе “крамольныя” ўлёткі былі канфіскаваныя, пра што быў складзены адпаведны пратакол. Па словах актывіста, супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў раіліся праз тэлефон з “вышэйшымі органамі”. Самога Сяргея Ліса трымалі больш трох гадзін, пасля чаго ўрэшце адпусцілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства