Бабруйск: апазіцыянера знялі з выбараў толькі пасля тэлефанавання Ярмошынай
У бабруйскага сябра АГП Мацвея Хатары ўзніклі часовыя цяжкасці са зняццём з выбараў. Вырашылася пытанне толькі пасля прамога загаду старшыні АВК з Цэнтральнай выбарчай камісіі.
- Старшыня Ленінскай акруговай камісіі Уладзімір Вяткін доўга адмаўляўся зняць Мацвея Хатары з выбараў, - кажа старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў. – Спачатку з’явілася інфармацыя, што сябры АВК не бачаць на пратаколе аб зняцці пячаткі. Потым выявілася, што наш спікер сам мусіць напісаць заяву аб зняцці. Але Мацвей зараз у ад’ездзе - гэта па-першае. А па-другое, такое рашэнне было прынятае на партыйным з’ездзе і яно павінна мець вагу.
Віктар Бузінаеў кажа, што пытанне вырашылася пасля асабістага тэлефанавання Лідзіі Ярмошынай у Ленінскую АВК. Хутка на выбарчых участках акругі пад фотаздымкамі Мацвея Хатары павінен з’явіцца надпіс “выбыў”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”