viasna on patreon

Кандыдата хочуць дапытаць пра пікет салідарнасці з палітвязнямі

2012 2012-09-18T17:03:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bernikovich-palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да Яраслава Берніковіча, які балатуецца па Наваполацкай выбарчай акрузе №25 і раздае ўлёткі мясцовым мінакам, падышлі супрацоўнікі міліцыі і прадстаўнік акруговай камісіі. Яны сказалі, што маюць пытанні наконт пікету, "пра які напісана ў інтэрнэце". Актывіст кампаніі "Гавары праўду" адмовіўся даваць тлумачэнні без афіцыйнай позвы.

Яраслаў Берніковіч распавёў, што адзін з міліцыянтаў назваўся прадстаўніком міліцыі грамадскай бяспекі Наваполацка, а другі здымаў распаўсюд улётак на відэа:

"Яны здымалі, як я раздаю улёткі, а потым заявілі, што я мушу разам з імі пайсці ў акруговую камісію і даць там нейкія тлумачэнні. Ісці з імі я адмовіўся. Калі мяне выклікае міліцыя, то няхай робіць гэта афіцыйным чынам – позвай. Калі акруговая камісія, то няхай таксама робіць гэта афіцыйна. У іх ёсць мой тэлефон ды іншыя кантактныя дадзеныя. Парушальнікам заканадаўства я сябе не лічу – проста раздаю ўлёткі з інфармацыяй пра сябе і кампанію "Гавары праўду". Гэта нават не пікет, бо я стаю на вуліцы адзін і проста знаёмлюся са сваімі выбаршчыамі".

Актывіст мяркуе , што "пікет, пра які напісана ў інтэрнэце" – гэта  ягоная дэманстрацыя  салідарнасці  з палітвязнямі.

Кандыдат Яраслаў Берніковіч лічыць, што наяўнасць палітвязняў у краіне – гэта вельмі вострая праблема, пра якую нялішне нагадаць і падчас сваей агітацыйнай кампаніі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства