viasna on patreon

Яшчэ на тры месяцы падоўжанае расьсьледаваньне справы экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які зьнік у траўні 1999 году

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта праваабаронцу Алегу Волчаку паведамілі ў пракуратуры Беларусі. “Справа расьсьледуецца ўжо болей за 6 гадоў, але выніку няма і я не спадзяюся, што ён зьявіцца пры цяперашняй уладзе”, - пракамэнтаваў “Радыё Свабода” навіну Алег Волчак.

Паводле праваабаронцы, незалежнае расьсьледаваньне дае падставы падазраваць у датычнасьці да гэтага злачынства камандзіра спецназу ўнутраных войскаў Зьмітра Паўлічэнкі, міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, сакратара Савета Бясьпекі Віктара Шэймана ды іншых асобаў, якія займаюць кіруючыя пасады ў сілавых структурах Беларусі.

За час расьсьледаваньня сям’я зьніклага палітыка з’ехала ў Нямеччыну, дзе папрасіла палітычнага прытулку, нагадаў Алег Волчак.

Сьледчы пракуратуры Менска Сяргей Кухаронак, які вядзе справу Юрыя Захаранкі, ад камэнтару адмовіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства