viasna on patreon

Уяўленні беларусаў пра праваабарону і праваабарончую дзейнасць: вынікі сацыялагічнага даследавання

2012 2012-09-14T16:13:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўляем Вашай увазе выніковую справаздачу па якасным сацыялагічным даследаванні “Уяўленні беларусаў пра праваабарону і праваабарончую дзейнасць”,  што было здзейсненае Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі ў красавіку-чэрвені 2012 г. 

Даследаванне было праведзена па ініцыятыве беларускіх праваабарончых арганізацый па замове аргкамітэту ІІ Форума беларускіх праваабаронцаў у працяг працы па ўдасканаленні супольнай стратэгічнай канцэпцыі развіцця беларускага правабарончага руху. 

 У адпаведнасці з тэхнічным заданнем, мэтай даследавання было вызначэнне уяўленняў, што існуюць у беларускім грамадстве, пра ўзаемаадносіны чалавека і дзяржавы, пра правы чалавека і праваабарончую дзейнасць. У якасці метаду даследавання быў абраны метад фокус-групавых інтэрв'ю, які дазваляе выявіць не толькі пункту гледжання і меркаванні людзей, але і падставы, на якіх яны будуюцца. Асноўная гіпотэза складалася ў тым, што ўяўленні і ўстаноўкі беларусаў па пытаннях узаемадачыненняў дзяржавы і асобы адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, у якім дачыненні да дзяржаўнай улады знаходзіцца іх сацыяльная група. 

Зыходзячы з гэтага, былі вылучаныя 4 сацыяльныя групы, з якіх набіраліся ўдзельнікі для правядзення фокус-груп, а менавіта: 1) студэнты; 2) работнікі бюджэтнай сферы; 3) прадпрымальнікі; 4) дзяржаўныя чыноўнікі і службоўцы. У якасці дадатковых былі пастаўленыя задачы захавання балансу ў фарміраванні фокус-груп асноўных сацыядэмаграфічных характарыстык (пол і ўзрост), а таксама магчымасці аналізу па параметры "цэнтр-перыферыя". 

 

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства