viasna on patreon

Пінск: Дэпутат-кандыдат парушае рашэнне гарвыканкама (фота)

2012 2012-09-14T11:09:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-plak-mandr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перадвыбарчыя плакаты дзеючай дэпутаткі ПП НС Зінаіды Мандроўскай, якая на другі тэрмін балатуецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, з’явіліся ў вітрынах некаторых пінскіх крамаў і на дзвярах некаторых установаў горада.

 Гэта з’яўляецца парушэннем рашэння Пінскага гарвыканкама № 918 “Об установлении мест размещения агитационных печатных материалов к выборам в Палату представителей Национального собрания Беларуси пятого созыва», у пункце 2 якога сказана, что “С целью содержания города в должном эстетическом состоянии запретить размещение предвыборных агитационных печатных материалов кандидатами в депутаты в не отведенных для этого местах, в том числе: на стенах и в подъездах жилых домов, служебных зданий, витринах торговых предприятий, стеклах автобусов, на автобусных остановках, телефонных кабинах и шкафах, деревьях, столбах, заборах и т.д.”. У пункце 3 пазначана, што “ Городскому отделу внутренних дел Пинского городского исполнительного комитета (Гринько В.А.), коммунальному унитарному производственному предприятию «Жилищно-коммунальное хозяйство»   г. Пинска (Юш А.А.), руководителям предприятий, учреждений, организаций всех форм собственности, не допускать размещения предвыборных агитационных печатных материалов в запрещенных местах. Виновных привлекать к административной ответственности”.

Згодна з рашэннем гарвыканкама, агітматэрыялы можна месціць выключна на інфармацыйных стэндах выбарчых вучасткаў, ЖЭСаў, установаў і прадпрыемстваў і рэкламных тумбах.

Таму плакаты Зінаіды Мандроўскай ў вітрыне кнігарні “Полымя” і на дзвярах Жаночай кансультацыі вывешаны з парушэннем пункта 2 рашэння Пінскага гарвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства