Пра сустрэчы з кандыдатамі раёнкі Гомельскай вобласці пішуць двума сказамі
Напэўна, карэспандэнтаў раённых газет Гомельскай вобласці вучылі пісаць пра выбары ў парламент, кіруючыся выразам «Лаканічнасць – сястра таленту». Газета «Лоеўскі край» здолела распавесці выбарцам пра сустрэчу з кандыдатам у Палату прадстаўнікоў у двух сказах. «На мінулым тыдні Лоеўскі раён наведала кандыдат у дэпутаты Святлана Чэкан, якая сустрэлася з выбарцамі і ў канструктыўным дыялогу прыняла на заметку пытанні, якія хвалююць жыхароў Лоева. У выніку свайго выбрання Святлана Уладзіславаўна будзе вырашаць іх, працуючы ў парламенце», - напісала пра візіт кандыдата па Хойніцкай акрузе раённая газета.
У тры сказы ўмясціўся «артыкул» і жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе» пра візіт кандыдата ў дэпутаты, старшыні абласнога суду Людмілы Міхальковай. «Правяла сустрэчу... у памяшканнях школы, з працоўнымі калектывамі... азнаёмілі з біяграфіяй.. агучыла праграму», - такую змястоўную інфармацыю пра кандыдата данесла да людзей газета «Новае Палессе».
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”