viasna on patreon

Выступ кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ не пусьцілі ў этэр

2007 2007-01-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Бярозаўскага раённага савету, сябра Партыі БНФ Анатоль Сахаруша з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці запісаў зварот да выбарнікаў для перадачы яго па раённым радыё 29 сьнежня 2006 году. Паводля жэрабя, яго мелі перадаць у этэр 3 студзеня 2007 у 6:30. Усе выбарнікі Анатоля Сахарушы ведалі час трансьляцыі выступу й зьбіраліся слухаць яго. Аднак ў прызначаны час выступу не пачулі.

У 6:30 вядучы сказаў, што прагучаць выступы іншых кандыдатаў у дэпутаты - Клімчука й Язэфовіча. У 8:00 Анатоль Сахаруша патэлефанаваў начальніку раённага вузла сувязі з мэтаю высьлятліць прычыну таго, што вуступ ня быў перададзены ў этэр. На сваё пытаньне спадар Сахаруша атрымаў даволі цьмяны адказ: “Здарыліся тэхнічныя непаладкі, замест вашага выступу наш супрацоўнік паставіў музыку”.

У якасьці кампэнсацыі старшыня раённай выбарчай кампаніі прапанаваў Анатолю Сахарушу пусьціць выступ у этэр у 11:40. Але ў гэты час і так быў заплянаваны паўтор ранішніх выступаў. Атрымалася, што выступы Клімчука й Язэфовіча прагучалі два разы, а выступ Сахарушы – адзін. Да таго ж, усе выбарнікі, якія былі папярэджаныя пра выступ у 6:30, у 11:40 знаходзіліся на працы ў калгасе й не маглі праслухаць выступ.

“Гэта было заплянавана, - кажа Анатоль Сахаруша, - відавочна, што мой выступ быў успрыняты мясцовымі ўладамі як занадта рэзкі й крытычны. Калі б гэта сапраўды былі тэхнічныя непаладкі, то ў пачатку перадачы, было б агучана й маё прозьвішча. А гэтага зроблена не было”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства