viasna on patreon

У Гародні знішчаюць плакаты незалежнага кандыдата

2012 2012-09-11T14:21:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarchyk-agitplakat-garodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні знішчаюць плакаты незалежнага кандыдата

У Гародні знішчаюць плакаты незалежнага кандыдата

У Гародні агітацыйная кампанія ідзе як ніколі млява, што выразна сведчыць пра сутнасць і характар гэтых выбараў. Адным з першых з дэмакратычных кандыдатаў актывізаваўся прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” Дзмітрый Бандарчук, кандыдат у Палату прадстаўнікоў па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49. Па словах Бандарчука ўжо надрукавана 15 тысяч ягоных выбарчых улётак, якія будуць распаўсюджвацца ў бліжэйшыя дні. А вось плакаты незалежнага кандыдата ўжо расклеены па горадзе.

Аднак ужо за першы дзень пасля вывешвання з ста інфармацыйных плакатаў Бандарчука каля 50 былі здзёртыя альбо істотна пашкоджаныя. Па маштабе “атакі” на плакаты можна меркаваць пра іх наўмыснае знішчэнне. У прыватнасці, амаль знішчаны плакаты ў мікрараёне Вішнявец і каля ўніверсаму “Брэст”. У плакатах Дзмітрый Бандарчук даводзіць сутнасць кампаніі “Гавары праўду” і свае пазіцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства