Віцебская друкарня сабатуе замовы незалежных кандыдатаў
Пяты дзень не могуць атрымаць замоўленыя ўлёткі віцебскія кандыдаты Алена Фаміна і Аляксей Гаўруцікаў. У іх склалася меркаванне, што друкарня марудзіць з выдачай накладу невыпадкова: на 11 верасня запланаваны тры сустрэчы з выбарцамі, падчас якіх і планавалася раздаваць дагэтуль не вырабленыя ўлёткі.
"На сенняшні дзень гатовыя толькі каляровыя улёткі для вонкавага размяшчэння ў вітрынах, установах і гэтак далей. Чорна-белыя ўлёткі, якія трэба раздаваць людзям, мы не можам атрымаць з мінулай пятніцы. Перад намі толькі выбачаюццца і просяць пачакаць то да наступнага вечара, то да наступнай раніцы, то яшчэ некалькі гадзінаў. Здаецца, гэта і называецца сабатажам", - гаворыць кандыдат па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікаў.
Сёння ён і Алена Фаміна, кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17, плануюць правесці тры сустрэчы з выбаршчыкамі. Дзве на агітпляцоўках гораду, і яшчэ адну – у сярэдняй школе №45, на якую запрошаны і іхныя давераныя асобы – Аляксандр Мілінкевіч і Сяргей Парсюкевіч. Падчас такіх сустрэчаў раздаваць улёткі найбольш эфектыўна, лічаць кандыдаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”