viasna on patreon

Брэст: агітацыйныя пікеты ладзяць пакуль толькі прадстаўнікі апазіцыі

2012 2012-09-11T09:24:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maslouski-pikiet-brest-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першыя масавыя мерапрыемствы падчас агітацыйнай кампаніі адбыліся ў аабласным цэнтры з удзелам кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якіх вылучыла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Старшыня абласной арганізацыі БСДП (Г) Ігар Маслоўскі, які зарэгістраваны кандыдатам па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2, лічыць пачатак гэтага этапу выбараў плённым, бо большасць людзей станоўча рэагуюць на распаўсюд улётак і самі жадаюць атрымаць інфармацыю пра альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Толькі падчас пікету каля брэсцкага ЦУМа было распаўсюджана каля 300 улётак, падрыхтаваных Ігарам Маслоўскім. Зараз такія пікеты плануецца ладзіць амаль штодзень.

Аналагічным чынам агітацыю ў Брэсце распачалі мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, які распаўсюджваюць улёткі і плакаты пра сваіх  вылучэнцаў. Займацца гэтай працай сябры партыі маюць намер да 22 верасня. Што тычыцца вылучэнцаў, якіх падтрымлівае ўлада, дык актыўных дзеянняў з іх боку падчас агітацыйнай кампаніі пакуль незаўважана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства