viasna on patreon

Бяроза: пікет кандыдата здымаў чалавек у чорным (фота)

2012 2012-09-10T12:29:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-sustr-kand-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Бярозе прайшоў першы пікет кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава. Яшчэ за хвілін 20 да пачатку пікета ў Маладзёвым скверы ўжо стаяў чалавек у чорным з відэакамерай. Калі сабраліся людзі, ён падыйшоў блізка да пікетоўцаў і пачаў здымаць, нягледзячы на пратэсты сабраўшыхся людзей. Сваю працу ён скончыў у канцы пікету.

Некаторыя бярозаўчане, заўважыўшы чалавека ў чорным з відэакамерай, са страхам бралі прапанаваныя газеты або адмаўляліся ад іх зусім.

Нагадаем, што Кабанаву не дазволілі ў мясцовай раёнцы зрабіць абвестку пра пікет, месца і час яго правядзення.    

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства