viasna on patreon

Брэст: улады лічаць немэтазгодным пашыраць колькасць месцаў для агітацыі

2012 2012-09-07T10:10:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maslouski-pikiet-brest-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такую выснову можна зрабіць з адказу, які атрымаў кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2 Ігар Маслоўскі на сваю скаргу ў аблвыканкам наконт абмежаванняў, уведзенных гарадскімі ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.

З ліста, які падпісаў намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, вынікае, што двух пляцовак на тэрыторыі акругі для сустрэч з выбаршчыкамі дастаткова, бо ладзіць такія сустрэчы таксама можна яшчэ і ў сярэдніх школах. Праўда, чыноўнік абмінуў увагай пытанне, якім чынам можна праводзіць масавыя агітацыйныя мерапрыемствы ў гэтых навучальных установах, калі там адбываюцца заняткі.

Не пагадзіліся ў аблвыканкаме і са скаргай Маслоўскага на тое, што вызначаныя месцы для сустрэч (на стадыёне “Лакаматыў” і спартыўнай пляцоўцы Цэнтра алімпійскага рэзерву па футболу) знаходзяцца на значнай адлегласці ад жылых кварталаў і не забяспечаныя грамадскім транспартам. Леанід Цупрык пералічвае ў сваім адказе ўсе аўтобусныя і тралейбусныя маршруты, а таксама маршрутнае таксі, якія курсуюць на суседніх вуліцах, хоць ад іх яшчэ далёка да месцаў сустрэчаў.

Напрыканцы намеснік старшыні аблвыканкама падсумоўвае, што парушэнняў законных правоў кандыдатаў у дэпутаты ў гэтым рашэнні гарадскіх уладаў ня знойдзена, таму і адмяняць яго ці рабіць карэктывы няма сэнсу.

Раней на аналагічную скаргу Ігара Маслоўскага адказала старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына, якая таксама не знайшла ў рашэнні Брэсцкага гарвыканкама перашкодаў для агітацыйнай кампаніі і заўважыла, што ЦВК ня можа прапаноўваць змены альбо дапаўненні ў рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства