viasna on patreon

Рэчыца: “Дняпровец” паведамляе пра кандыдатаў праз 10 дзён пасля рэгістрацыі

2012 2012-09-06T15:35:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chas-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэчыцкая газета “Дняпровец” апублікавала афіцыйнае паведамленне аб кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праз 10 дзён пасля таго, як яны былі зарэгістраваны. Паводле заканадаўства, звесткі аб зарэгістраваных кандыдатах перадаюцца выбарчымі камісіямі ў рэдакцыі СМІ не пазней чым на чацверты дзень пасля рэгістрацыі.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты адбылася 22 жніўня. Такім чынам, акруговая выбарчая камісія павінна была перадаць паведамленне для апублікавання ў СМІ не пазней за 26 жніўня. Гэта прадугледжвае “Каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў”, зацверджаны Цэнтрвыбаркамам.

“Дняпровец” – дзяржаўная газета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, выдаецца тройчы на тыдзень – па аўторках, чацверах і суботах. Адпаведна, датамі выхаду чарговых нумароў былі аўторак 28 жніўня і чацвер 30 жніўня. Аднак толькі ў суботу 1 верасня ў газеце нарэшце з’явілася інфармацыя аб кандыдатах у дэпутаты па Хойніцкай выбарчай акрузе.

У Рэчыцкім раёне да Хойніцкай выбарчай акругі адносіцца горад Васілевічы, населеныя пункты, якія падпарадкаваны Васілевіцкаму гарсавету, а таксама 12 сельсаветаў. Жыхары гэтай тэрыторыі толькі на дзесяты дзень перыяду перадвыбарчай агітацыі змаглі прачытаць пра тое, хто ў іх з’яўляецца кандыдатамі ў дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства