Пінскі раён: кандыдат на школьнай лінейцы дарыў футбольныя мячы
Пра гэта піша газета “Полесская правда” у № 71, які выйшаў у сераду, 5 жніўня. У артыкуле “Ждет нас снова первый класс” аўтар паведамляе: “На линейку в Молотковичи приехало немало гостей. Среди них и председатель СПК «Лопатино», кандидат в депутаты Палаты представителей Народного собрания Республики Беларусь А. И. Полейчук”. Кандыдат па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 павіншаваў дзетак з Днём ведаў і са словамі “Надеюсь, что эти мячи – подарок к началу учебного года – помогут вырастить чемпионов в Молотковичской школе…” падараваў спартовы рыштунак.
Акрамя спадара Палейчука на школьнай лінейцы прысутнічалі таксама кіраўнічка справамі Малоткавіцкага сельвыканкама Ганна Сушкевіч, прадстаўнікі прадпрыемстваў “Пінская зверагаспадарка”, “Пінскі вінаробчы завод”, “ДРСУ-104, якія прэзентавалі школе фотаапарат, камплект навушнікаў і музычнае абсталяванне.
“Праваабаронца за свабодныя выбары”