viasna on patreon

У Віцебску не пусцілі ў эфір дэбаты з удзелам Аляксея Янукевіча

2012 2012-09-06T08:53:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/janukievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Замест дэбатаў увечары 5 верасня паказалі паўгадзінную праграму, прысвечаную памяці пра загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Потым трансляваўся запіс дэбатаў кандыдатаў па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18. Дэбаты дэпутатаў па  Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 так і не паказалі.

Пра прычыну яны даведаліся толькі пасля дзесяткаў тэлефонных званкоў ад віцебскіх тэлегледачоў. У тым ліку і кандыдат Аляксандр Кузняцоў, замест якога ў тэледэбатах браў удзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ягоная давераная асоба.

"Трансляцыя дэбатаў мусіла пачацца ў 19.00. І толькі ў 19.40 мне патэлефанвалі з выбарчай камісіі, што запіс дэбатаў не пакажуць, бо ЦВК прыняў  рашэнне не дазваляць давераным асобам выступаць за іншых кандыдатаў, калі яны самі балатуюцца. Але мы запісваліся ўчора, а такое рашэнне прынялі толькі сёння. Звычайна законы "задняга ходу" не маюць, але ў нас усё можна. Вось таму нам прапанавалі перазапісаць нашы дэбаты 7 верасня. А сёння тэлегледачоў, атрымалася, падманулі,"—кажа Аляксандр Кузняцоў.

Апрача яго – дакладней, даверанай асобы кандыдата, Аляксей Янукевіча, у дэбатах бралі ўдзел дзейны дэпутат парламенту Аляксандр Грыцкевіч, і актывістка аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алена Фаміна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства